Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьная суббота. 19.02.2022

Дата: 21 февраля 2022 в 11:13, Обновлено 27 октября 2022 в 10:54
406 просмотров

19 лютага 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа» прайшоў час дабра «Зямлі маёй роднае слова», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Класны кіраўнік 10 класа, Шылава Ала Васільеўна правяла з вучнямі 3-8 класаў гульню-падарожжа «Пагуляем у роднае слова».
У пачатку гульні вучні падзяліліся на дзве каманды «Званочкі» і «Каласочкі», выбралі капітанаў. Далей каманды адправіліся падарожнічаць па краіне Роднай Мовы, выконваючы заданні на розных прыпынках.
На працягу гульні ўдзельнікі складвалі прыказкі, разгадвалі літаратурную крыжаванку, былі перакладчыкамі, рашалі шарады, расшыфроўвалі выслоўе і тлумачылі яго, адгадвалі фразеалагізмы, а затым спрабавалі з дапамогай мімікі і жэстаў паказаць іх.
У канцы мерпрыемства былі падлічаны балы. Каманды атрымалі аднолькавую колькасць балаў – пераможцамі былі ўсе. Але ж вучні вырашылі выбраць найлепшых «знаўцаў», найбольш актыўных. Імі з'явіліся ўдзельнікі гульні-падарожжа: Лук'янава Анастасія, Шылаў Максім і Міхальчук Дар'я.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.