Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата: 27 сентября 2022 в 13:20, Обновлено 30 сентября 2022 в 12:44

ЗАЦВЯРДЖАЮ   

Дырэктар

дзяржаўнай установы адукацыі

“Чэрнеўская сярэдняя школа”

_______________В. І. Андрэева

План мерапрыемстваў  Тыдня роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чэрнеўская сярэдняя школа”

№п/п

Назва мерапрыемства

(згодна Плана мерапрыемстваў)

Месца правядзення

Тэрмін правядзення

Адказныя

1.

Рэспубліканскі дыктант, прысвечаны да Дня народнага адзінства,  з вучнямі  8 – 11 класаў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Чэрнеўская сярэдняя школа”

16.09.20

Краўцова В. У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

2.

Размяшчэне на сайте установы адукацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

16.09

Дудзенус Д. В., настаўнік інфарматыкі (адказны за сайт)

3.

Выстава літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”: пісьменнікі-юбіляры 2022

на працягу тыдня

Лісава В. М., бібліятэкар

4.

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

19.09

Лісава К. С., намеснік дырэктара

5.

Слайд-шоу”Маё любімае слова па-беларуску”

19.09

Класныя кіраўнікі

6.

Літаратурная гасцёўня  “Ты будзеш звінець, мая родная  мова!”

20.09

Краўцова В. У. , настаўнік беларускай мовы і літаратуры

7.

Завочная экскурсія па памятных мясцінах Беларусі

21.09

Карніенка А. У., настаўнік пачатковых класаў

8.

Прэзентацыя кніг пісьменнікаў Магілёўшчыны “Мой чароўны беларускі край!”

21.09

Краўцова В. У. , настаўнік беларускай мовы і літаратуры

9.

Конкурс “Чытаем вершы пра родную мову”

22.09

Краўцова В. У. , настаўнік беларускай мовы і літаратуры

10

Выстава-конкурс дзіцячых малюнкаў

“Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я.Купалы і Я.Коласа

22.09

Лісава К. С., намеснік дырэктара

11

Творчая акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”

23.09

Класныя кіраўнікі, Лісава К. С.

Інфармацыя

аб правядзенні  Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў

дзяржаўнай установе адукацыі “Чэрнеўская сярэдняя школа”

Ярка і запамінальна прайшоў у нашай установе адукацыі Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён праходзіў пад назвай “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Усе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня,  праводзіліся з 16 па 23 верасня  ў адпаведасці з планам, які быў размешчаны  на школьным сайце  і  зацверджаны дырэктарам  установы  адукацыі.  Удзел у мерапрыемствах прымалі вучні 1 – 11 класаў. Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў па-сапраўднаму насычаным і пазнавальным. Мерапрыемствы кожнага дня былі аб’яднаны адной тэмай. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры   выказала  вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе, а  з гонарам усведамляць, што ўсе мы – дзеці самай лепшай краіны на свеце – Беларусі!

16 верасня  вучні пісалі  Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны до Дня народнага адзінства.

У школьнай бібліятэцы адбылася выстава кніг, прысвечаная   пісьменнікам-юбілярам. Бібліятэкар, Валянціна Міхайлаўна парэкамендавала вучням прачытаць творы пісьменнікаў, займальна і цікава расказала гісторыі аб стварэнні твораў, цікавыя факты  пра  жыццё і творчасціь пісьменнікаў.

Вучні прымалі актыўны ўдзел у стварэнні прэзентацый “Маё любімае слова па-беларуску”, якія затым былі аб’яднаны і прадэманстраваны вучням.

20 верасня  была арганізавана літаратурная гасцёўня  “Ты будзеш звінець, мая родная  мова!”,  якую правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Краўцова Валянціна Уладзіміраўна.  З  вучнямі 9, 11 класаў была праведзена віктрына з мэтай пашырэння ведаў аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці, аб мінулым роднага краю, гістарычнай і культурнай спадчыне. Вучні акунуліся ў свет роднай краіны, спадчыны, мовы, паказалі, наколькі яны ведаюць мову, гісторыю, літаратуру, культуру Беларусі, успомнілі матэрыялы па тэмах “Дзяржава і яе сімвалы”, “Помнікі Беларусі”, “Майстры слова”. Вучні 5 – 7 класаў складвалі прыказакі, перакладалі  словы, разгадвалі рэбусы, гучалі песні на беларускай мове.

   

21 верасня настаўніца пачатковых класаў Карніенка Антаніна Уладзіміраўна правяла завочную экскурсію па памятных мясцінах Беларусі.

  

22 верасня вучні чыталі вершы пра родную мову, пісалі пажаданні, складвалі сінквейны. Была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі  Я. Купалы і Я. Коласа

  

Звяршыўся Тыдзень роднай мовы акцыяй “Чытаем Максіма Танка разам”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.